Філіялы музея падоўжаць працу

З 1 верасня 2025 года час працы філіялаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры будзе падоўжаны да 19:00.

Новы графік працы будзе ўсталяваны ў наступных музеях:

  • Філіял «Беларуская хатка» (9:30 - 19:00, выхадны - панядзелак);
  • Літаратурны музей Кузьмы Чорнага (10:00 - 19:00, выхадны - панядзелак);
  • Музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе» (10:00 - 19:00, выхадны - панядзелак);
  • Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны» (10:00 - 19:00, выхадны - панядзелак);
  • Фальварак «Ракуцёўшчына» (10:00 - 19:00, выхадны - панядзелак);
  • Музей-дача Васіля Быкава (12:00 - 19:00, выхадны - панядзелак).

Сардэчна запрашаем!

461