
Літаратурны музей працягвае лекцыйны праект “Традыцыйныя святы”.
Напрацягу ўсяго года мы разглядаем асноўныя святы традыцыйнага беларускага календара: іх змест, сімволіку, разнастайнасць абрадавых дзеянняў і паралелі са святамі іншых індаеўрапейскіх культур. Слухаем аўтэнтычны спеўны абрадавы фальклор з розных рэгіёнаў Беларусі, які агучвае гэтыя святы і раскрывае іх зместы ва ўсёй шматстайнасці. А таксама глядзім фрагменты этнаграфічных фільмаў па адпаведных тэмах.
Наступная лекцыя будзе прысвечаная адразу двум летнім святам – Купаллю і Жніву, якія ў першую чаргу былі прымеркаваны да дня летняга сонцастаяння. Гэты містычны момант – час найвышэйшага росквіту прыроды і ўборкі ўраджаю, выніку і плёну гэтага росквіту. На лекцыі вы даведаецеся аб беларускіх і еўрапейскіх традыцыях святкавання Купалля і Жніва.
Запрашаем 15 ліпеня а 19-й гадзіне на лекцыю “Традыцыйныя святы: Купалле і Жніво”.
Кошт: 8 рублёў.
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.