
Запрашаем вас 26 чэрвеня 2025 года на куратарскую экскурсію па выставе "Пятрусь Броўка без гальштука"!
Пятрусь Броўка вядомы як народны паэт Беларусі, грамадскі дзеяч і галоўны рэдактар Беларускай савецкай энцыклапедыі, у сваім паўсядзённым жыцці быў чалавекам з гумарам і далікатнасцю ў размове, прывабнай прастатой, клопатам пра сям’ю і сяброў. Менавіта гэтую грань славутага паэта дае магчымасць убачыць наша выстава.
Асаблівы акцэнт зроблены на малавядомых эпізодах з яго жыцця: кур’ёзах з сябрамі, трапных жартах і душэўных лірычных радках, якія нараджаліся ў тых самых “хатніх” момантах.
Запрашаем вас зазірнуць у жыццёвы альбом Петруся Броўкі і адкрыць яго наноў — як звычайнага чалавека, суседа, сябра, мужа і бацьку.
Пачатак экскурсіі: 18:00.
Кошт: 15 руб.
Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.