Выстава «Грукат лат і звон кальчугі»

1 красавіка 2025 года ў нашым музеі пачала працаваць выстава «Грукат лат і звон кальчугі». Выстава з’яўляецца ваенна-гістарычнай рэканструкцыяй: яна дазваляе дэталёва разгледзець даспехі і зброю Сярэднявечча, а таксама пазнаёміцца з беларускім кавальствам. Усе даспехі, якія прадстаўлены на выставе, выраблены па гістарычных узорах. На выставе вы зможаце ўбачыць наступныя элементы ўзбраення рыцара: мячы, баявыя сякеры, шчыты, а таксама характэрныя для тэрыторыі Беларусі корды, шлемы-бацынеты, кальчугі, кірасы і іншае. Выставачны праект дэманструе таксама працэс вырабу ўсіх прадметаў. Кавадла, мяхі, кавальскі горан, абцугі, молаты ў межах выставы аб’яднаны ў стылізаванай «кавальскай майстэрні». На выставе працуе інтэрактыўная зона і фотазона. Выстава працуе да 31 мая 2025 года. Будзем рады бачыць вас у нашым музеі!

684