Вядомы беларускі жывапісец Уладзімір Васільевіч Уродніч нарадзіўся 22.05.1942 года на хутары Лучкі, каля вёскі Вялікія Арлы Столінскага раёна. У 16 гадоў ён паступае ў Мінскае мастацкае вучылішча (1958-1963). У 1963 годзе У. Уродніч быў прыняты ў Дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.
Мастак працуе ў жанры станковага жывапісу. Піша тэматычныя карціны, партрэты, пейзажы. Асноўная тэматычная накіраванасць - людзі і справы роднага краю.
Удзельнік многіх Усесаюзных, рэспубліканскіх і замежных выстаў.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 19 мая 1992 г. мастаку прысвоена ганаровае званне "Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь".
"ПЛЫВУЦЬ АБЛОКІ НАД РАДЗІМАЙ"
с 20 сентября, 2020 - 13:00 по 20 октября, 2020 - 17:00
Республика Беларусь, 225501, Брестская обл., г. Столин, парк "Маньковичи"
- 9604 просмотра