ВЯЛІКІ ПАЧАТАК МАЛЕНЬКАГА МУЗЕЯ. Дакументальная выстава да 35 угодак адкрыцця ў Лоеве Музея бітвы за Днепр


ВЯЛІКІ ПАЧАТАК МАЛЕНЬКАГА МУЗЕЯ
 
 
Дакументальная выстава да 35 угодак адкрыцця ў Лоеве Музея бітвы за Днепр з фондаў Музея бітвы за Днепр і Белдзяржмузея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
 
8 траўня 2020 годзе спаўняецца 35 гадоў з адкрыцця музея. Так, згодна з рашэннем ЦК КПБ ад 17 кастрычніка 1983 года загадам Міністэрства культуры БССР ад 7 жніўня 1984 года № 141 у рамках падрыхтоўкі да азнаменавання 40-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 8 мая 1985 года у г.п. Лоеве быў адкрыты філіял Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны — Музей бітвы за Днепр.
Гісторыі заснавання і станаўлення нашага музея, яго жыцця цягам гэтых 35 гадоў і прысвечаная выстава, якая грунтуецца як на нашых уласных фондавых і архіўных матэрыялах, так і на матэрыялах Белдзяржмузея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Прыходзьце ў госці — заўсёды з радасцю чакаем на вас
1219