Да дня нараджэння Адама Міцкевіча

З 20.12.2011 г. да дня нараджэння Адама Міцкевіча ў музеі працуе выстаўка "Позірк у мінулае радзімы Адама Міцкевіча".
На выстаўцы прадстаўлены скульптуры, фатаграфіі, паштоўкі, кнігі да 1939 г. выдання з фондаў музея.


22.12.2011 г. у музеі прайшла творчая сустрэча з паэтам, філосафам Раманам Брадоўскім (г.Берлін) і мастаком-графікам Стэфанам Дыбоўскім (г.Берлін).


З 23.12.2011 г. працуе выстаўка "Там возера Свіцязь, як шыбіна лёду, ляжыць паміж дрэваў цяністых...", на якой прадстаўлены малюнкі навучэнцаў Навагрудскай дзіцячай школы мастацтваў.


28.12.2011 г. у музеі запланавыаны КАНЦЭРТ народнага калектыва камернай музыкі "КЛАСІК" Палаца чыгуначнікаў г.Баранавічы.


Пачатак у 16.30. Уваход - свабодны. З А П Р А Ш А Е М !

1422