Аб сацыяльна-творчым заказе на пастаноўку спектакляў у тэатрах Беларусі

Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь зацверджаны план пастановак спектакляў па сацыяльна-творчым заказе на 2011 год.

Згодна з ім у бягучым годзе дзяржаўную фінансавую падтрымку атрымаюць рэгіянальныя прафесійныя тэатральныя калектывы, якія ажыццяўляюць пастаноўкі новых спектакляў па творах беларускай драматургіі.

Гэта наступныя тэатральныя пастаноўкі:

спектакль “Сымон-музыка” па аднайменнай паэме Я.Коласа Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра;

спектакль “Камедыя” па п’есе М.Рудава Магілёўскага абласнога драматычынага тэатра;

спектакль “Хамуціус” па паэме А.Куляшова Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача.

Падтрымку атрымае таксама і тэатральны праект па п’есах маладых беларускіх драматургаў пад рабочай назвай “Герой нашага часу” Сучаснага мастацкага тэатра.

МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2341