Творчы конкурс «КВІЗаманія»

Ужо не за гарамі восень, а разам з ёй і новы навучальны год. Зычым вучням, настаўнікам і бацькам, каб ён быў яскравы, запамінальны, насычаны цікавымі і радаснымі падзеямі. З гэтай нагоды мы прапануем усім жадаючым школам звярнуць увагу на наш новы конкурсны праект “КВІЗАМАНІЯ”.

Конкурс праводзіцца ў чатыры этапы на базе Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і прысвечаны яго 45-годдзю. Падчас мерапрыемства будуць выкарыстаны рознапланавыя заданні з вобласці беларускай мовы і літаратуры.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы 9-10 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь. Ад кожнай школы прымаецца заяўка толькі ад адной каманды з шасці чалавек (яна можа быць сфармавана з вучняў аднаго або розных класаў).

Уваходны білет для ўдзельнікаў конкурсу - 10 рублёў з чалавека (згодна з прэйскурантам музея).

Заяўкі на ўдзел падаюцца на электронны адрас: maksimbagdanovich@gmail.com з пазнакай “Конкурс” да 25 верасня 2025 года.

Даведкі па тэл. +375 17 355 22 95

Будзем удзячныя за распаўсюд інфармацыі.

319