Хата-чытальня на ДНЕ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА-2020!!!

5 - 6 верасня 2020 года Чавускі раённы гісторыка-краязнаўчы музей прыняў ўдзел у Нацыянальным свяце - XXVII ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА, які праходзіў у г. Бялынічы Магілёўскай вобласці.
У 1924 годзе хата - чытальня вёскі Благавічы Чавускага раёна перамагла ва Усесаюзным конкурсе і ў падарунак атрымала бібліятэчку і кінаапарат. Кіраўніком гэтага "очага культуры" быў Зубараў Канстанцін Нікіфаравіч. На той час у раёне працавала 14 хат-чытален, з іх 5 дзяржаўных, 6 шэфскіх, 3 дагаварных. Усе хаты-чытальні выпісвалі газеты: “Сялянская газета”, “Саха і молат”, “Звязда” і мясцовая. Колькасць выпісваемых газет і часопісаў па раёну была каля 1000 экзэмпляраў.

332