КОДЭКС РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АБ КУЛЬТУРЫ 20 ліпеня 2016 г. № 413-З

Гэты Кодэкс накіраваны на рэгуляванне грамадскіх адносін у сферы культуры, а таксама на ўстанаўленне прававых, арганізацыйных, эканамічных і сацыяльных асноў культурнай дзейнасці ў мэтах захавання і выкарыстання культурных каштоўнасцей, развіцця арганізацый культуры і забеспячэння агульнадаступнасці культурных даброт.

Кодэкс уступае ў сілу ў наступным парадку:
артыкулы 1–255 – праз шэсць месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання гэтага
Кодэкса;
іншыя палажэнні – пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Кодэкса.