Прывітанне, музей!

Пачаўся навучальны год, і зноў гасцінна распахнулі свае дзверы полацкія музеі. На першым занятку па тэме «Прывітанне, музей!» навучэнцы полацкіх школ завіталі ў Краязнаўчы музей. Менавіта з яго, як з самага старога полацкага музея, распачынаецца праграма знаёмства з музеямі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка для вучняў полацкіх школ. Новыя словы, цікавыя факты і незвычайныя прадметы выклікалі ў маленькіх наведвальнікаў масу эмоцый. Дзеці расказвалі навуковым супрацоўнікам падчас занятку пра свае асабістыя калекцыі, што і калі яны пачалі збіраць. Спецыяльна падабраныя гульні дапамаглі замацаваць атрыманыя веды, зрабіць іх больш трывалымі. Жаданне дзетак даведацца пра экспанаты як мага болей, патрымаць некаторыя з іх у руках пакідае надзею, што сустрэчы з маленькімі наведвальнікамі працягнуцца ў наступныя месяцы. Прыходзьце, мы заўсёды рады вас бачыць!

216