Іяхім Храптовіч і дыпламатыя ВКЛ і Рэчы Паспалітай

Алея ў гонар І.Храптовіча
17 чэрвеня 2011 г. адбыліся мерапрыемствы ў гонар вядомага палітычнага і грамадскага дзеяча Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, дыпламата Іаахіма Храптовіча першым міністрам замежных спраў Рэчы Паспалітай.



Актыўны ўдзел у правядзенні прынялі супрацоўнікі райвыканкама, пасольства Беларусі ў Літве, амбасады Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы, а таксама супрацоўнікі Навагрудскага краязнаўчага музея і Дома-музея А. Міцкевіча, школьная моладзь і грамадскасць.

Удзельнікі мерапрыемства наведалі в.Шчорсы, дзе месцілася бібліятэка Храптовічаў. Абмеркавалі пытанні развіцця турыстычнага бізнэсу ў нашым раёне, заклалі дубовую алею ў гонар дыпламата І.Храптовіча.(гл.: фота)


У гэты ж дзень ў г.п.Любча правялі навуковую канферэнцыю аб гістарычнай ролі І. Храптовіча ў развіцці дыпламатыі Беларусі.

293