Пасяджэнне калегіі Мінспорту і турызму і Мінкультуры

15.06.2011 г. Навагрудак стаў месцам правядзення сумеснага пасяджэння калегіі Мінспорту і турызму і Мінкультуры па пытаннях развіцця турыстычнай індустрыі і адпаведнай інфраструктуры ў зонах размяшчэння аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны на прыкладах Карэліцкага і Навагрудскага раёнаў.
Удзел у мерапрыемстве бралі больш за дзевяноста чалавек. У іх ліку былі члены калегіі Мінспорту і турызму і Мінкультуры, кіраўнікі структурных падраздзяленняў і работнікі цэнтральнага апарату Мінспорту і турызму і Мінкультуры, начальнікі ўпраўленняў фізічнай культуры, спорту і турызму, упраўленняў культуры аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, намеснікі старшынь райвыканкамаў Гродзенскай вобласці і іншыя зацікаўленыя асобы.

Удзельнікі мерапрыемства наведалі Замкавы комплекс "Мір" і аб'екты турыстычнай індустрыі ў г.п. Мір Карэліцкага раёна.

На Навагрудчыне для гасцей была арганізавана экскурсія па вёсцы Шчорсы, агляд Любчанскага замка і доміка паляўнічага ў г.п. Любча, а таксама аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны і адпаведнай інфраструктуры Навагрудка.

К.Мятлік "Новае жыццё"

320