Аб міжнароднай канферэнцыі “Культурная спадчына і інфармацыйныя тэхналогіі АДІТ-15”

13 мая 2011 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося закрыццё міжнароднай канферэнцыі “Культурная спадчына і інфармацыйныя тэхналогіі АДІТ-15”. Ініцыятарам правядзення канферэнцыі і галоўным арганізатарам з’яўляецца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Міністр культуры Беларусі Павел Латушка, выступаючы на закрыцці канферэнцыі адзначыў, што яна праводзіцца ў Беларусі ў такім прадстаўніцтве ўпершыню. Вельмі важна, што наша краіна сёлета прымае такі аўтарытэтны форум, на якім прадстаўлены спецыялісты амаль са 100 музеяў 8 краін свету і іншых устаноў культуры - Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Германіі, Казахстана, Кіргізіі.

У канферэнцыі прынялі удзел спецыялісты буйнейшых музеяў – Дзяржаўнага Гістарычнага музея, Эрмітажа, Траццякоўскай галерэі, Музея-запаведніка “Маскоўскі Крэмль”, Музея Першага Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан і інш.
Форум мае навукова-практычны характар і адкрывае шырокія магчымасці для павышэння прафесійнага ўзроўню ў галіне музейнай справы і інавацыйных тэхналогій, эфектыўнага развіцця музейных устаноў ва ўмовах сучаснага інфармацыйнага грамадства.

У арганізацыі канферэнцыі прымалі ўдзел вядучыя дзяржаўныя ўстановы: Нацыянальны мастацкі музей, Інстытут культуры Беларусі, Нацыянальны гістарычны музей, Белдзяржмузей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Дзяржаўны музей тэатральнай і музычнай культуры, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

351