Да міжнароднага Дня музеяў

Дом-музей Адама Міцкевіча запрашае наведаць кніжную выстаўку “Гэтыя кнігі чыталі сучаснікі Адама Міцкевіча”. З фондаў музея будуць экспанавацца кнігі 18-га стагоддзя, старэйшая з якіх датуецца 1744 годам. На выстаўцы вы зможаце ўбачыць школьныя падручнікі, творы Ж.-Ж. Русо, Вальтэра і іншых аўтараў 18 стагоддзя. Выстаўка будзе працаваць 18-24 мая 2011 г.
Адначасова ў музеі працуе фотавыстаўка “Беларуская вёска”.
Кошт білета на выстаўкі: 500 руб. для дарослых, 300 руб. для школьнікаў, навучэнцаў і студэнтаў. Гэтая цана ўключае наведванне 2-х названых выставак.

1997