"ФЕСТЫВАЛЬ БЕЛАРУСКАЙ, НЕ ЗУСІМ БЕЛАРУСКАЙ І ЗУСІМ НЕ БЕЛАРУСКАЙ РЭКЛАМЫ" да Міжнароднай акцыі "Ноч музеяў"

14 мая 2011 года Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае наведаць у Музейную ноч “Фестываль беларускай, не зусім беларускай і зусім не беларускай рэкламы”. Толькі ў гэты вечар залы музея прератворацца ў крэатыўную прастору незвычайных забаў. Мэта, якую ставяць арганізатары акцыі, – пераканаць людзей у тым, што музей – гэта модна, цікава і весела!
Падчас акцыі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Свет там думкі хітрыя знае…” (рэклама ў перыядычным друку пач. ХХ ст. і ў артэфактах эпохі).
Уваходная плата: 5 000 руб.

18.00-19.00 Урачыстае адкрыццё выстаўкі “Свет там думкі хітрыя знае…” (рэклама ў перыядычным друку пач. ХХ ст. і ў артэфактах эпохі)
Адкуль і калі ў нашым жыцці з’явілася рэклама? Адказ на гэта пытанне – выстаўка “Свет там думкі хітрыя знае…”, якая пазнаёміць гасцей музея з гісторыяй з’яўлення рэкламы, пакажа, як рэкламавалі сваю прадукцыю вядомыя кампаніі “Nestle”, “Kodak”, “Vichy” на пач. XX ст. З вашым удзелам рэклама “ажыве”. Вы зможаце пакінуць свае абвесткі на рэкламнай тумбе і атрымаць у падарунак газеты пач. XX ст. з рук хлопчыка-разносчыка газет.
18.00-00.00 Арт-дзея “Аднак”
Толькі ў гэты вечар на экране – рэкламныя ролікі-ўдзельнікі фестывалю беларускамоўнай рэкламы “AD.NAK-2010”.
19.00-22.00 Арт-дзея “Дзіцячыя мары”
Арт-дзея прыемна здзівіць і дзяцей, і дарослых. Героі папулярнага мультыплікацыйнага фільма “Маша і Мядзведзь” прапануюць акунуцца ў свет дзяцінства, згадаць сваю самую запаветную мару і паспрабаваць здзейсніць яе.
19.00-22.00 Арт-дзея “Эксперты прыгажосці”
Хто не хоча адкрыць сакрэт вечнай прыгажосці і маладосці?! Майстар-клас, публічныя лекцыі-кансультацыі экспертаў прыгажосці, падарункі ад беларускай кампаніі “MODUM” дадуць Вам такую магчымасць!
19.00-22.00 Арт-дзея “Яго вялікасць джаз” ці “У джазе не толькі паненкі”
Ці ведаеце Вы, што такое імправізыцыя, свінг, джаз? Не? Тады Вам да нас! Кожны атрымае ўнікальную магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі аднаго з музыкаў вялікага аркестра!
19.00-22.00 Арт-дзея “Фотаатэлье запрашае”
Наведайце нашу адмысловую акцыю і ў Вашым фотаальбоме з’явіцца эксклюзіўны фотаздымак, дзе Яна – абаяльная і прывабная, а Ён – зачараваны і пераможаны!
20.00-23.00 Музычна-тэатралізаваная праграма “Адгукніся, душа!..”
Жывы гук і добры настрой падораць Народны літаратурны тэатр “Жывое слова” БДПУ імя М.Танка, гурт “ALTA MENTE” і Каця Ваданосава, гурт “Нельга Забыць” і Міхась Бараноўскі і інш.
Музей будзе здзіўляць! Музей чакае кожнага!

392