Аб Нацыянальнай музычнай прэміі ў галіне эстраднага мастацтва

Нацыянальная музычная прэмія пройдзе ў Беларусі ўпершыню ў бягучым годзе. Дадзены праект праводзіцца ў адпаведнасці з рашэннем Ураду Рэспублікі у мэтах развіцця нацыянальнага эстраднага музычнага мастацтва, стварэння ўмоў для прасоўвання творчасці таленавітых выканаўцаў, прадстаўнікоў беларускай эстрады.

Пераможцы будуць вызначацца па выніках іх дзейнасці за бягучы год.

Па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення творчага праекта адбылося першае пасяджэнне арганізацыйнага камітэта. У склад аргкамітэта ўвайшлі Міністр культуры Беларусі Павел Латушка, генеральны дырэктар закрытага акцыянернага таварыства “Сталічнае тэлебачанне” Юрый Казіятка, намеснік Міністра інфармацыі Беларусі Аляксандр Слабадчук і іншыя.

Нацыянальная музычная прэмія праводзіцца па 16 намінацыях, пераможцаў у якіх вызначыць экспертны савет і тэлегледачы (Інтэрнэт- і sms-галасаванне): ”Лепшая песня года“, ”Лепшы жаночы вакал“, ”Лепшы мужчынскі вакал“, ”Лепшая музычная група“, ”Адкрыццё года“, ”Лепшы аўтар музыкі“, ”Лепшы аўтар слоў“, ”Лепшая песня на беларускай мове“, ”Лепшы альбом года“, ”Лепшы канцэрт года“, ”Лепшы кліп года“, ”Лепшы журналіст (музычны крытык)“, ”Лепшы прадзюсер“, ”За ўклад ў развіццё беларускай эстрады“, “Лепшы гастрольны тур”, “Зорачка года” (лепшы юны выканаўца).

Будзе сфарміраваны экспертны савет з ліку вядучых дзеячоў культуры і мастацтва, прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, які вызначыць пераможцаў у кожнай намінацыі.

Кульмінацыя конкурсу – урачыстая цырымонія ўручэння Прэміі, якая плануецца ў снежні бягучага года. Пераможцы атрымаюць спецыяльныя прызы, дыпломы і грашовыя прэміі. Па ініцыятыве Міністэрства культуры вядзецца распрацоўка спецыяльнага прыза-сімвала “Нацыянальнай музычнай прэміі”.

Агульнарэспубліканская культурная акцыя праводзіцца Міністэрствам культуры, закрытым акцыянерным таварыствам «Сталічнае тэлебачанне».

Конкурсныя матэрыялы накіроўваюцца ў Маладзёжны тэатр эстрады (220007, г.Мінск, вул.Маскоўская, 18 а). Тэрміны прадстаўлення матэрыялаў – 1 мая – 1 лістапада 2011 года. З умовамі конкурсу можна азнаёміцца на сайце Міністэрства культуры www.kultura.by

МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

428