18 мая 2011 - Международный День музеев/Ночь музеев (программа мероприятий в музеях Беларуси с 14 по 18 мая)

Ежегодно 18 мая во всём мире празднуется Международный День музеев. К празднику, который проводится с 1977 года, приурочено открытие выставок и фестивалей. В музеях организуются презентации, научные чтения, проводятся специальные праздничные занятия с детьми.

С 1992 года девиз, под которым проходит празднование, ежегодно утверждается Консультативным комитетом Международного совета музеев (International Council of Museums — ICOM).

О предыдущих Международных Днях музеев можно почитать на http://day.museum.by.

Девиз 2011 года: «Музеі і памяць».
Скачать плакат Международного Дня музеев (dm2011.zip 1730 КБ)


Папярэдняя інфармацыя па правядзенні “Ночы музеяў 2011” у музеях Беларусi:

Мерапрыемствы, у рамках якіх разам з традыцыйнымі для музеяў экскурсіямі, наведвальнікам прапануюцца шматлікія тэатралізаваныя і музыкальныя праграмы. Маштабы музейнай ночы павялічваюцца з кожным годам. У 2005 годзе акцыя «Ноч музеяў» набыла агульнаеўрапейскі характар. У той жа час яна пачала праходзіць пад патранажам Савета Еўропы.
Акцыя аб’ядноўвае больш за 2000 музеяў з 40 краін Еўропы. У 2010 годзе 3200 музеяў прынялі ўдзел у Еўрапейскай акцыі.
На Беларусі існуе 153 музея. У мінулым годзе ў акцыі прынялі ўдзел каля 40 беларускіх музеяў. Сёлета ў міжнароднай акцыі ўдзельнічаюць больш за 60 музеяў.
Запрашаем усіх аматараў мастацтва наведаць музеі нашай краіны ў перыяд з 14 па 18 мая 2011 года.

Нацыянальны гістарычны музей:
14 мая, 16.30- 24.00
Праект "Ажыўшая музейная ноч" (сумесна з мастаком А. Смаляком).
Праграма "Ажыўшыя карціны" з удзелам зорак айчыннай культуры і спорту (А.Ярмоленка, Алеся, Р.Крымер, Дзядзя Ваня і інш.).
Сутнасць праекта - аб'яднаць праз мастацтва вядомых і таленавітых людзей Беларусі.
Р.Крымер, Дзядзя Ваня, падчас акцыі прымераць на сябе вобразы герояў карцін мастака.
Такая масавая акцыя з прыцягненнем знакавых асобаў культуры, спорту, бізнесу праводзіцца ў Беларусі ўпершыню.

Нацыянальны мастацкі музей:
14 мая, 19.00-.1.00
Праект "Прастора жанчыны" - таямнічы лабірынт, у якім будуць адкрыты прасторы Жаночых сакрэтаў, Жаночага інтэлекту, Жаночых капрызаў, Музы, і г.д.
Эксклюзіўныя публічныя лекцыі "Эвалюцыя эталона жаночай прыгажосці на працягу стагоддзяў".
Праект "Музей без НЕ" - адкрыццё "ТРОГАТельной выставки", на якой будуць прадстаўлены творы сучасных маладых скульптараў (Селіханаў, Асташоў, Варвашэня, Аганаў).
Шоу-праграма на пляцоўцы перад музеем, канцэрт "Жывы гук" з удзелам беларускіх выканаўцаў. Прызы. Прэміі.

Белдзяржмузей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны:
У аснову сцэнарыя "Ноч музеяў - 2011" пакладзена дата 70-годдзя з пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Мерапрыемствы пройдуць 15 мая на музейных пляцоўках - Цэнтры экалагічнага турызму "Станькава" Дзяржынскага раёна.
Упершыню шырокаму колу грамадскасці, арганізаваным турыстыстскім групам і іншым катэгорыям наведвальнікаў будзе прадстаўлена магчымасць наведаць ваенна-гістарычныя комплексы "Мінскі ўмацаваны раён" і "Партызанскі лагер".
Даведачна: "Партызанскі лагер" уяўляе сабой рэканструкцыю партызанскага лагера часоў Вялікай Айчыннай вайны з тыповай інфраструктурай. Тут можна азнаёміцца з бытам народных мсціўцаў, наведаць лясную лазню і шпіталь, паслухаць кемлівыя партызанскія частушкі, а часам і пакаштаваць лясных "прысмакаў".
Кульмінацыяй свята стане ваенна-гістарычны фестываль "Беларусь на скрыжаванні вогненых шляхоў", падчас якога адбудуцца ваенна-гістарычныя рэканструкцыі на тэмы Вялікай Айчыннай і Першай сусветнай войн у пастаноўцы беларускіх, расійскіх, украінскіх, славацкіх ваенна-гістарычных клубаў. Удзельнікі свята змогуць таксама паўдзельнічаць у рабоце дзіцячай "Арт-студыі", сфатаграфавацца ў вайсковых строях, пакатацца конна, набыць сувеніры музея.

Белдзяржмузей народнай архітэктуры і побыту:
16.00 (у сувязі з умовамі працы музея):
Святочны канцэрт "Святочны вечар у музеі" з удзелам творчых калектываў грамадскага аб'яднання украінцаў на Беларусі.

Музей Я.Купалы:
14 мая, 18.00-24.00
Фестываль рэкламы "Свет там думкі хітрыя знае…"(рэклама ў перыядычным друку пачатку ХХ ст. у артэфактах эпохі).
Падчас Музейнай ночы-2011 залы экспазіцыі музея ператворацца ў пляцоўку для рэалізацыі разнастайных арт-дзей і перфомансаў.
Для наведвальнікаў прадстаўляецца магчымасць:
- пазнаёміцца з гісторыяй з'яўлення рэкламы ў рамках выстаўкі "Свет там думкі хітрыя знае…";
- даведацца, як рэкламавалі адзенне, абутак, швейныя прылады, музычныя інструменты, гадзіннікі, фотаапараты ў пач. XX ст.;
- убачыць "жывую" рэкламу (валанцёры, студэнты сталічных вузаў, праілюструюць яе);
- паспрабаваць свае сілы ў якасці рэкламнага агента і атрымаць фотаздымак на добрую згадку;
- паглядзець сучасную рэкламу з Міжнароднага фестывалю рэкламы "Канскія львы".
18 мая - Святкаванне Міжнароднага дня музеяў у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы

Літаратурны музей Якуба Коласа:
14 мая, 14.00-24.00
Праект "Святло ў вакне".
Акцыя "Званы Вялікай Перамогі" (прэзентацыя зборніка "Защитники родной страны" выд-ва "Энцыклапедыкс") да 70-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны з удзелам афіцэраў дзеючых Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь ; адкрыццё выстаўкі з уласных фондаў "Паўстань, народ, злучы ўсе сілы!"(дарогамі вайны Якуба Коласа);
Творчая сустрэча з ганаровымі грамадзянамі г. Мінска да 90-годдзя прыезду Якуба Коласа на пастаяннае жыхарства ў г.Мінск "Я - мінчанін!

Літаратурны музей М.Багдановіча
14.00-23.00
Музейнае свята ў межах правядзення акцыі "Ноч музеяў" будзе прысвечана, 120-годдзю з дня нараджэння М.Багдановіча, класіка беларускай літаратуры.
Рабочая назва "120 прызнанняў паэту...". Плануецца падчас свята прачытаць 120 вершаў пра паэта і для паэта, спець 120 песень, стварыць 120 мастацкіх работ, паглядзець і станчыць (калі хопіць сіл і часу) 120 танцаў.

Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры:
19.00-21.00
Гала-канцэрт "Вечная магія музыкі" з удзелам маладых выканаўцаў праекта "Маладыя галасы".
"Музей гісторыі беларускага кіно" (Свярдлова,4)
18.00-23.00
"Экраннае ўвасабленне тэмы "ночы" у сусветным кінематографе" з паказам спецыяльнай відэапраграмы.

Музей гісторыі беларускай літаратуры:
14 мая, 18.00-23.00
Дэвіз - "Музеі і памяць".
Эксперыментальны творчы праект "Между двух портретов" (Н.В.Гоголь - С.А.Есенин: Запечатлённая встреча), дзе будзе прадстаўлена сцэнічная фантазія-эсэ з выкарыстаннем музейных прадметаў.
Праект ажыццяўляецца пры ўдзеле акцёра Алега Вінярскага, рэжысёра Аляксандра Калюнова і супрацоўнікаў музея.
Праект "Культурны кактэйль".

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж":
17.00-23.00
Праект "Ноч у музеі" з удзелам фальклорнай групы "Стары Ольса" (улічваючы працы па рэстаўрацыі: угнутраны дворык, залы першага пускавога комплексу).
14 мая музей наведаюць удзельнікі міжнароднай музейнай канферэнцыі "АДІТ" (200 чал.).

Музей гісторыі горада Мінска" (17-18 мая)
Адкрыцце выстаўкі "Мастакі Срэбнага стагоддзя", графіка к. XIX- пачатку XX cт. з прыватнай калекцыі і фондаў ДУ "Літаратурны музей М.Багдановіча" (І.Клюн, Н.Хлебнікава, П.Львоў, У.Татлін, Э.Лісіцкі, Н.Удальцова, Л.Папова, І.Пуні, Г.Клуціс, І.Чашнік).
Адкрыцце фотавыстаўкі Вадзіма Качана "Горад і людзі" з прэзентацыяй аднайменнага альбома.
Работа дабрачыннай выстаўкі з прыватных калекцый "Японскі фарфор XVII - пачатку XX ст. у палацавым убранні".
Канцэртная праграма. Выступленне спявака А.Арлова з удзелам гурта "Zveno".
Выстаўка фларыстычнага дызайна "Сад маёй мары ў Мінскім дворыку" з выступленнем пераможцаў конкурса "Экалагічны касцюм" (гімназія № 19 г. Мінска).
Прадстаўленне ўдзельнікаў мінскага клуба байкераў.
Работа фотаатэлье на выстаўцы "Вітрына гарадскога жыцця" з касцюміраваным выступленнем клуба "Мінскі пехотны полк"

Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (17 мая)
Адкрыццё выставы шведскай карыкатуры (малая зала)
Адкрыццё выставы сучаснага польскага жывапісу (вялікая зала)
Адкрыццё выставы фотаграфіі Андрэя Васілеўскага (файэ, лесвіца)
Праграма мерапрыемства.

Мемарыяльны музей - майстэрня З.І. Азгура (14 мая)
Праграма "Традыцыі і сучаснасць. Мастацтва Афрыкі".

Брэсцкі абласны краязнаўчы музей
Акцыя " У Шляхціча Грабоўскага": знаёмства з традыцыямі і рэліквіямі шляхецкай сядзібы 19 ст., асаблівасцямі бальнага этыкету і старонкамі з гісторыі моды.
Касцюміраваная экскурсія "Вандраванне ў сярэднявечче"

Музей народнай творчасці "Бяздзежскі фартушок"
Вечар "Цікавае і невядомае" з элементамі фальклорных пастановак

Мотальскі музей народнай творчасці
Музейныя вячоркі "Хата абрадамі багата" з элементамі абрадаў народных вясновых свят

Баранавіцкі краязнаўчы музей
"Ад станцыі да горада" Ноч музея прысвечана 140-годдзю ўзнікнення Баранавічаў

Музей Беларускага Палесся
Акцыя "Музей запрашае гасцей" - ноч з удзелам тэатральных і музычных калектываў.

Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік
У рамках праекта адкрыюцца выставы "Народнае адзенне Віцебшчыны", " Свет дзіцячай кнігі", галаўных убораў і элементаў вайсковага адзення з асабістай калекцыі Пылінскага К.К. і Копыла С.П., жывапісу Андрэя Гаргоца(Латвія,Крыслава) і г.д.
Адбуцца "Гістарычныя мініяцюры", танцавальная вечарына, прэзентацыя відэафільма "Вайна,прырода, чалавек".
Пройдуць канцэрты: арганнай музыкі "Музычны феерверк", хора ветэранаў, навучэнцаў Полацкай школы мастацтваў " Музычныя замалёўкі".
Здейсніцца маладёжная акцыя да 70-годдзя з пачатку Вялікай Айчынай вайны.
Падрабязная праграма мерапрыемства.

Віцебскі абласны краязнаўчы музей
"Ноч ў музеі - Культура Японіі"
У рамках мерапрыемства адкрыецца выстава "Планета Японія" (графіка, ДПМ, васкавыя фігуры, традыцыйнае японскае адзенне), творчыя майстэрні: арыгамі (папяровая пластыка), амігурумі (вязаныя цацкі), ікебана (стварэнне кампазіцый з кветак і раслін), графіка, каліграфія, відэамайстаркласс "Бансай" (вырошчванне маленькіх дрэваў), а таксама ігратэка, харэаграфія, вечар паэзіі, японская чайная цэрэмонія, усходнія адзінаборствы. Дабрачынная акцыя ў падтрымку Японіі.
Завершыцца свята шэсцем са свячамі па беразе ракі Віцьба.

Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей
"Забава ў стыле рэтра (адкрытая пляцоўка 18 мая).
Правядзенне інтэрактыўнай праграмы "Забавы ў стылі рэтра" з дэманстрацыяй прадметаў з калекцыі этнаграфіі і побыту.М.ерапрыемства будзе ладзіцца на адкрытай пляцоўцы ля будынка музея.

Талачынскі гісторыка-краязнаўчы музей
"Падарожжа ў мінулае - выстава на адкрытай пляцоўцы. Гульневая праграма" (18 мая.).
Адбудзецца этнаграфічная інтэрактыўная выстава "Падарожжа ў мінулае", на якой будуць прадстаўлены прылады працы для апрацоўкі лёну і ільняныя вырабы. Наведвальнікам будзе прапанавана папрацаваць за калаўротам і прасніцай, папрасаваць бялізну, апрануць адзенне мінулага.
Суправаджаецца народнымі гульнямі: "бульба", "пярсцёнак", "жмуркі" і інш.
Дом рамёстваў арганізуе выставу-продаж сваёй прадукцыі.

Браслаўскае раённае аб'яднанне музеяў
"Браслаўская вясна" (14 мая).
Праграма прэдугледжвае адкрыццё выстаў Э.Мацюшонка "Адна Зямля - адзін край", М.Вейзе "Крымская вясна", а таксама комплекс пазнавальна-забаўляльных мерапрыемстваў:
конкурс прычосак "Вясновы настрой"; перфоменс "Вясна"; графіці.
Завершыцца свята паказам усходніх адзінаборстваў.

Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны
Культурна-забаўляльны праект "Ноч 2011".
У рамках праекта адбудзецца адкрыццё выстаў "Горад, якога няма"
Будзе працаваць музей атэізму і ярмарка- продаж савецкіх сувеніраў; прадстаўлены агітбрыгада, паседжанні у камуналцы, ленінская комната, "Гульні нашага двара", "Кінаперасоўка", павільён харчовай прамысловасці "ВДНГ" з дэгустацыяй і іншае.
Раней, 17 і 18 мая пройдуць мерапрыемствы прысвечаныя Міжнароднаму Дню музеяў:
Конкурсна- забаўляльная праграма "Востраў скарбаў", музейнае свята "Музей запрашае у госці", "Каляндар беларускага фальклору" і інш.

Бешанковіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей
"Троіцкія (зялёныя) святкі"- культурна - пазнаваўчыя мерапрыествы
(18 мая).
Мерапрыемства будзе праходзіць у форме пазнавальна-забаўляльнай праграмы.
На адкрыцці наведвальнікі пазнаёмяцца з гісторыяй Зялёных святак.
Адбудуцца народныя гулянні, абрадавыя хараводы, прыбіранне бяроз, выкананне песен і частушак, гаданні.

Валынецкі краязнаўчы музей імя І. Д.Чэрскага
"Дзень у музеі" - прэзентацыя выставы:"Нямя будучыні без мінулага, да 295-годдзя дамініканскіх маеахаў на валынецкай зямлі""(20 мая).

Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М. Ф. Шмырова.
Тэатралізаванае мерапрыемства "Партызанскі касцёр" (14-15 мая).

Віцебскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей
"Дзень у музеі" - прэзентацыя "Музеі свету" (18 мая).

Германавіцкі музей культуры і побыту імя Я.Драздовіча
прэзентацыя выставы "Святыні Беларусі" (18 мая).

Бягомльскі музей народнай славы
"Дзень у музеі" - "А ў нас у двары" (18 мая).

Чашніцкі гістарычны музей
"Дзень у музеі" - Выстава новых паступленняў. Вечар-сустрэча "Музеям прысвячаецца"( 18 мая).

Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей
"Дзень у музеі" - Прэзентацыя калекцыі "Дары Чырвонага мора"(18 мая).

Лёзненскі ваенна-гістарычны музей
"Ноч у музеі - культурна-забаўляльная праграма" (14 мая).

Лепельскі раённы краязнаўчы музей
"Ноч музеяў у Лепелі" (14 мая).

Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва"
"Мерапрыемствы ў рамках Міжнароднага дня музеяя - "Музеі і памяць" (праэкт "Новыя імёны", 18 мая).

Музей баявой садружнасці
"Ноч музеяў" - Прэзентацыя выставы " Кветкавы рай" (18 мая).

Пастаўскі раённы краязнаўчы музей"
Адкрыццё і прэзентацыя фотавыставы " Была зіма" (14 мая).

Сенненскі гісторыка-краязнаўчы музей
"Ноч у музеі. Вясельны абрад" (18 мая).

Ушацкі музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У. Е. Лабанка
Прэзентацыя выставы з фондаў музея "Музейная скарбніца"(18 мая).

Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей
музейная акцыя па збору сродкаў для будаўніцтва новага будынку Музея ВАВ ў г.Мінску, у рамках Міжнароднага дня музеяў "За кожным экспантам час і лёс" (17-31 мая).

Гомельскі Палаца-паркавы ансамбль
"Ноч у музеі" - гістарычныя рэканструкцыі, "жывыя" скульптуры ў парку, канцэрт у "Белай гасцінай", выстава прац сучасных мастакоў, адкрыццё выставы Сяргея Шабохіна. Прэзентацыя Аўдыягіда.
17-18 мая -міжнародная канферэнцыя "Музеі і традыцыйная культура".

Калінкавіцкі краязнаўчы музей
З скарбонкі музейных фондаў - мерапрыемствы да 20-годдзя заснавання музея.

Карцінная галерэя Г.Х.Вашчанкі
Выстаўка Славянскі пленэр "Зямля беларуская"
Выстаўка фота С.Плыткевіча

Светлагорскі гісторыка-краязнаўчы музей
Арт-пляцоўкі "Гонар мундзіра" (сумесна з ваенна-патрыятычным клубам",
"Гарадскі бульвар", Аукцыён "Вернісаж", Шоу агню-экстрым-тэатр "Берсерк".

Жлобінскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей
Акцыя "Запрашаем да самавару". Чайная цырымонія "Традыцыі славянскіх народаў".

Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагтчны музей
Акцыя "Музей у фарбах" (конкурсы, святочная праграма, спектакль "Пікавая дама" (21.05).

Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі
Вечар гарадскога раманса, святочная праграма (22 мая).

Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К.Багушэвіча
Тэатралізаванае прадстаўленне "Лягенда пра Ляўко" (18 мая)
Адкрыццё выстаўкі "Ашмяны старажытныя і сучасныя".

Іўеўскі музей нацыянальных культур
Ноч у музеі "Чароўная ноч у храме музы Кліа" (18.05)

Лідскі гісторыка-мастацкі музей
Ноч у музеі "Містыка і рэаліі" (20.05)
Фаер-шоу і фейерверк.

Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя І.І.Стаброўскага
Ноч у музеі "Квітней,мой родны горад!"
(святочны канцэрт, латэрэя, кінасеанс пад адкрытым небам,выстаўка адной ночы і інш.) 21.05.

Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р.Раманава
Ноч у музеі: Тэатр моды "Кіа", рыцарскі турнір, фэйс-арт, дэманстраванне рарытэтаў з музея, інтэрактыўныя пляцоўкі, майстар-клас па вырабу сувеніраў.

Бабруйскі краязнаўчы музей
"Фарбы старажытнага кірмашу"- рэканструкцыя ярмаркі 19 ст. (14 мая)

Клічаўскі краязнаўчы музей
Тэатр моды "Цукеркі", майстар-клас па пляценню паясоў, канцэрты харэаграфічных калектываў.

Касцюковіцкі краязнаўчы музей
Дэманстрацыя відэафільмаў "Касцюковічы-500 год", "Царквы і храмы Касцюкоўшчыны".
Маладзёжны тэатр мод "Стыль".

Вілейскі краязнаўчы музей
Гісторыка-музычнае шоу "Ноч музеяў"

Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей
Ноч у музеі -святочная праграма

Слуцкі краязнаўчы музей
Акцыя "Дзіцячы свет вачыма мастакоў 19020 стст."

Учреждение культуры «Дом-музей Адама Мицкевича»
Праграма мерапрыемства (17 мая - 19 мая)

«Гарадская мастацкая галерэя твораў Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва»
Праграма мерапрыемства (14 мая)

Па iнфармацыi Мiнiстэрства культуры i музеяў Республiкi Беларусь


348