Персанальная выстаўка Андрэя Такінданга "Карцінкі розных гадоў". Заслаўе.

19 лютага ў музейна-выставачным комплексе Гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Заслаўе" адбылася прэзентацыя новай выстаўкі "Карцінкі розных гадоў" - першай персанальнай выстаўкі мастака і музыканта Андрэя Такінданга. Пад час прэзентацыі меў месца канцэрт рок-гурта "RECHA".

Да ўвагі наведвальнікаў выставы прапаноўваецца шэраг графічных работ з серыі "Жыццёвыя замалёўкі" (папера; аловак, туш), якія ўяўляюць невялікія сюжэтныя нататкі паўсядзённасці, стылізаваную рэчаіснасць.
У другой частцы выставы прэзентаваная нізка партрэтаў сучаснікаў (палатно, папера; акрыл): "Марыля", "Вольга", "Галя", "Дзед Андрэй" і інш. Дадзеныя партрэты – гэта своеасаблівы дыялог мадэлі і мастака, дзе з дапамогай мастацкіх сродкаў аўтар робіць спробу раскрыць унутраны свет герояў.
Завяршаюць выставу колькі работ А. Такінданга з серыі "Крыжовы шлях" (папера; акрыл). Рэлігійны сюжэт нясення крыжа на Галготу адмыслова ўвасоблены мастаком сродкамі інсітнага мастацтва, што, на задуму аўтара, надае творам глыбока пранікнёнае гучанне.

АНДРЭЙ БАДЖЫ ТАКІНДАНГ нарадзіўся ў г. Мінску у 1983 г.
У 2002 г. закончыў Рэспубліканскі каледж імя Ахрэмчыка па спецыяльнасці мастак-жывапісец.
У 2008 г – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці мастак-рэстаўратар.
З 2008 г. працуе ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту мастаком-рэстаўратарам.

Удзельнік музычных гуртоў Recha, Harotnica.

Удзельнік выставаў і выставачных праектаў:
? Recha-Art (2005 г.);
? Мартаўскія каты (2007 г.);
? Inter-Winter (2008 г.);
? Карціна алеем (2010 г.)

501