Дні еўрапейскай спадчыны адзначаны ў Гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Заслаўе” адкрыццём выстаўкі “Успаміны аб старажытным Заслаўі”. Заслаўе.

Выстаўка “Успаміны аб старажытным Заслаўі”, прымеркаваная да правядзення Дзён еўрапейскай спадчыны, праходзіць у Гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Заслаўе” з пачатку верасня. Выстаўка прысвечана лёсу горада ў еўрапейскім кантэксце і самым яркім асобам, звязаным з гісторыяй Заслаўя. Сярод іх родапачынальнікі дынастыі Полацкіх князёў, князёў Заслаўскіх, якія ўваходзілі ў найбліжэйшае акружэнне Вялікага князя Літоўскага, слаўныя дзеячы еўрапейскай рэфармацыі Ян Глябовіч і Сымон Будны, гетман вялікі літоўскі Казімір Павел Ян Сапега, італьянскі архітэктар Карл Спампані і іншыя. Выстаўка адкрылася пад час святкавання 1025-годдзя заснавання Заслаўя – старажытнага Ізяслаўля.

2139