ГУКІ МІНУЛАГА


На выставе прадстаўлены прадметы тэхнікі – гэта патэфон, транзістары, радыёла, шматлікія магнітафоны, прайгравальнікі і іншае. Дзецям вельмі падабаецца гучанне музыкі і песень былых часоў. Асабліва цікавіць прагляд дыяфільмаў-казак праз дыяпраектар і відэафільмаў праз відэамагнімафон і беларускі тэлевізар “Гарызонт” 80-х гадоў вытворчасці.
Паважаныя сланімчане і госці горада, запрашаем Вас на выстаўку “Гукі мінулага”, якая дапаможа акунуцца ў цудоўны свет гукаў мінулага стагоддзя.

502