“Свята кніжкі” у музеі У. Караткевіча


1 верасня 2020 г. у Аршанскім музеі У.С. Караткевіча пачне дзейнічаць выстава літаратуры “Свята кніжкі”, прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства.
Яшчэ са старажытных часоў для беларусаў кніга была жыватворнай крыніцай, надзейным падмуркам нацыянальнага развіцця. Менавіта ў кнігах, у «прыгожым пiсьменстве», у словах паэтаў і філософаў адлюстроўваецца гісторыя народа, яго слаўныя справы.
На выставе прадстаўлены некалькі відаў алфавітаў, ад старажытных да сучасных варыяцый. Цікавы прыклад – алфавіт Брайля. Партрэты і кнігі Францыска Скарыны і Спірыдона Собаля, друкароў і асветнікаў, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё кнігадрукавання. Таксама ёсць кніга пад назвай «Буквар», якая была выдадзена 24 ліпеня 1618 года ў друкарні Віленскага Свята-Духава праваслаўнага брацтва ў Іўе. Мастацкая літаратура прадстаўлена кнігамі Уладзіміра Караткевіча.
Наш адрас: г. Орша, вул. Уладзіміра Леніна, 26
Тэл: + 375 216 53-35-59, +375 216 51-18-49

680