ВЕЧНАМІ СЦЕЖКАМІ ЖЫЦЦЯ. Творчая сустрэча з паэтам Алесем Кукарам


Творчая сустрэча з Алесем Кукарам педагогам, краязнаўцам, паэтам, старшынём раённага клуба аматараў паэзіі “Гучальнае  слова”. Аляксандр Уладзіміравіч нарадзіўся ў в. Горваль  Рэчыцкага раёна і ўжо 55 год жыве і працуе ў Лоеве. Тут у Лоеве краязнаўца сустракаўся з многімі выдатнымі асобамі, удзельнічаў у арганізацыі і правядзенні міжнародных і раённых мерапрыемстваў. Пад кіраўніцтвам Аляксандра Уладзіміравіча пры педагагічным вучылішчы (зараз педагагічны каледж) пачаў працаваць пошукавы клуб “Патрыёт” і фарміравацца музейнае памяшканне “Спадчына”. Прымаў Аляксандр Уладзіміравіч і ў станаўленні Музея бітвы за Днепр, які 35 год назад быў адкрыты ў Лоеве.

Пра гэта і не толькі — падчас сустрэчы, якая будзе напоўненая ўспамінамі,  вершамі і песнямі аб падзеях і людзях, звязаных з Лоеўшчынай.

Вечарына праводзіцца ў рамках калейкі акцый да 35 угодак з адкрыцця ў Лоеве Музея бітвы за Днепр.

 

З тэкстам-рэфлексіяй па выніках імпрэзы “Алесь Кукара. Выкладчык рускай мовы і паэт, які піша па-беларуску…” можна азнаёміцца на старонках альманаха “Культура & Антрапалогія” — СА / culture & anthropology / museum's magazine тут.

395