Выстава «Гарызонты / HORIZONS»


Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (Некрасава, 3), запрашае Вас у перыяд з 31 студзеня па 1 сакавіка наведаць міжнародную выставу «Гарызонты / HORIZONS», дзе будуць прадстаўлены работы трох мастакоў:
Крыштаповіча С.Я. (Беларусь) - выстава «Лінія паветра»;
Кузняцова А.А. (Беларусь / Расія) - выстава «Лінія зямлі»;
Сіняўскага Д.Я. (Беларусь / Іспанія) - выстава «Лінія вады».

Праект «Гарызонты» сваёй асноўнай канцэпцыяй разглядае пагружэнне гледача і ўдзельніка праекту ў сузіранне простых і базавых паняццяў, такіх як: чыстая прастора, глыбіня асяроддзя, лінія гарызонту.

Перагружанасць візуальнай інфармацыяй гарадскога асяроддзя, дзе бязладдзе і хаатычнасць аб'ёмаў і формаў, прымушае наша вока інтуітыўна шукаць адпачынак у назіранні вялікіх плоскасцяў, лаканічных каляровых плям і проста ў сузіранні лініі гарызонту. Лінія гарызонту - гэта заўсёды перспектыва, у розных сэнсах гэтага слова. Адсутнасць гэтай лініі ў поле нашага погляду, як нейкай канстанты, гэтак жа, як і адсутнасць перспектывы ў чалавека, стварае псіхалагічны дысбаланс. Праект «Гарызонты» прыносіць (вяртае) у прастору гарадской галерэі або музея трохі забытыя гараджанамі чыстыя вобразы паветра, зямлі, вады, створаныя з дапамогай графікі ліній і спалучэнняў каляровых плям у жывапісе, а таксама дэманстрацыяй фота і відэа куткоў прыроднага асяроддзя, зробленыя ў розных частках свету.

Выстава праходзіць пры партнёрскай падтрымцы Групы гатэляў «Вікторыя», ТДА «Інтэрлінгва», ТАА «Эмі Інтэрнэшнл», сеткі кавярняў «Перспектыва».

Адкрыццё праекта «Гарызонты» адбудзецца 30 студзеня а 18:00.

НЦСМ вул. Някрасава, 3
Кошт квіткоў: 5 р. / 2 р. (агульны квіток на выставы, якія праходзяць у гэты час у НЦСМ вул. Някрасава, 3)
Час працы: серада-нядзеля з 12:00 да 20:00
Работа з арганізаванымі школьнымі групамі - з 11:00
Выхадныя: панядзелак, аўторак
Каса: +375 (17) 242-78-14
Інфармацыя, запіс на экскурсію: +375 (17) 235-03-32

283