#старыальбом Хронікі дзям'янкаўскай сядзібы

У 1876 годзе маёнтак Дзям'янкі перайшоў у спадчыну пецярбургскаму чыноўніку Мікалаю Герарду. Суддзя, обер-пракурор, сенатар і нарэшце генерал-губернатар Фінляндыі… Пры імператары Аляксандры II Мікалай Мікалаевіч зрабіў бліскучую кар'еру, завошта і быў узнагароджаны 3654 дзесяцінамі зямлі. Тады ж дзяржаўны дзеяч купіў і маёнтак Вылева. Зусім хутка «вырас» у Дзям'янках палац з чырвонай цэглы, вядомы зараз як сядзіба Герарда.

…У 1917 годзе Герарды ў апошні раз адпачывалі ў Дзям'янках. Калі да гаспадароў сядзібы дайшла вестка аб рэвалюцыі, яны спешна сабралі валізкі і адправіліся ў Фінляндыю. Дзесяць гадоў, пакуль ішло ўсталяванне ўлады Рад, у будынку жылі беспрытульнікі. А ў 1927 годзе ў маёнтак увайшла не сям'я - цэлая дзіцячая рэспубліка. Сімвалічна, што дзіцячы дом адкрыўся там, дзе калісьці вырас стваральнік першага ў Расіі «Таварыства абароны дзяцей» Уладзімір Герард, брат Мікалая.

У час Вялікай Айчыннай вайны асабняк быў штабам фашыстаў. Аднавілі архітэктурную каштоўнасць пасля пажару ў 1944 годзе. Зноў адкрылі ў ёй дзіцячы дом. Аднаўленне будынка - праца выхаванцаў, педагогаў, работнікаў мясцовага калгаса "Герой працы".

Паводле звестак раённага краязнаўчага музея, на прысядзібным участку 20 сотак каля былога палаца вырошчвалася збожжавыя і гародніна. Яблыкі збіралі ў старым садзе, пасаджаным яшчэ пры Мікалаю Герардзе.

- Неўзабаве Дзям'янкаўскі дзіцячы дом атрымаў назву «спецыяльны дзіцячы дом № 5». Тут знайшлі дах над галавой 100 хлопчыкаў і дзяўчынак, бацькі якіх загінулі ў гады вайны. Доўгі час Дзям'янкаўскі дзіцячы дом быў лепшым у вобласці. У 1954 годзе яго прадстаўнікі ўдзельнічалі ва Усесаюзнай сельскагаспадарчай выставе.

Спецпрытулак у Дзям'янках праіснаваў да 1986 года. Чарнобыль выгнаў людзей з гэтых мясцін. І былая сядзіба Герардаў паступова прыходзіць у заняпад.

148