Выстаўка «Рукатворныя шэдэўры»


Выстаўка «Рукатворныя шэдэўры»

З 4 па 30 верасня Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя І.І. Стаброўскага запрашае на выстаўку аўтарскіх работ майстра-рамесніка Валянціны Дэйнека.

На экспазіцыі прадстаўлены лялькі, дэкаратыўныя кампазіцыі і арыгінальныя рукатворныя творы, у якіх спалучаюцца народныя традыцыі і сучаснае творчае бачынне. Кожная работа – гэта маленькі шэдэўр, зроблены з любоўю і фантазіяй.

Час працы: аўторак–субота, з 9:00 да 18:00
Адрас: г. Слонім, вул. Ружанская, 1

580