На занятках «З гісторыі пісьмовых прылад»

Пісьменства — адзін з асноўных спосабаў камунікацыі, перадачы сваіх ведаў, думак і эмоцый. Важную ролю ў гэтым працэсе іграюць пісьмовыя прылады. Якімі прыладамі карысталіся ў даўнія часы і ці адрозніваліся яны ад сучасных? Пра гэта вучні другіх класаў гаварылі на музейна-педагагічных занятках «З гісторыі пісьмовых прылад» у Музеі беларускага кнігадрукавання. Юныя наведвальнікі не толькі даведаліся пра эвалюцыю інструментаў для пісьма, але і паспрабавалі пісаць некаторымі з іх: драўлянымі пісаламі, птушынымі пёрамі, ручкамі з металічнымі пёрамі. Дзеці зацікавіліся гісторыяй з'яўлення шарыкавай ручкі і пісьмом «электроннымі чарніламі».

74