Абмен вопытам як форма павышэння прафесіяналізму музейных работнікаў

24–25 красавіка 2024 г. найстаражытнейшы горад Беларусі наведалі супрацоўнікі музеяў г. Гродна і Гродзенскай вобласці. У адпаведнасці з праграмай, прапанаванай НПГКМЗ, госці азнаёміліся з экспазіцыямі Дзіцячага і Краязнаўчага музеяў, Стацыянарнай выстаўкі «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай», Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я і Музея беларускага кнігадрукавання. Навуковыя супрацоўнікі расказалі гродзенскім калегам аб шматгадовай практыцы работы з установамі адукацыі па музейна-педагагічных праграмах, прадэманстравалі некаторыя прыёмы і метады работы з наведвальнікамі, азнаёмілі з тэматыкай часовых выстаў, а таксама падзяліліся вопытам па складанні і распрацоўцы інтэрактыўных гульняў для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту.

Сустрэча музейшчыкаў прайшла ў цёплай, сяброўскай атмасферы. Прагучала шмат слоў падзякі на адрас супрацоўнікаў полацкіх музеяў за іх працу і прафесіяналізм, а таксама было выказана пажаданне аб працягу супрацоўніцтва музеяў Гродна і Полацка.

33