Інфармацыйная гадзіна, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15 сакавіка ва УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей” прайшла інфармацыйная гадзіна “Канстытуцыя – Асноўны Закон дзяржавы”.


30 гадоў таму, 15 сакавіка 1994 г., была прынята Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Гэты дзень з тых часоў з'яўляецца ў нашай краіне дзяржаўным святам – Днём Канстытуцыі.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з'яўляецца Асноўным Законам дзяржавы, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і прамое дзеянне на ўсёй тэрыторыі краіны. У Канстытуцыі закладзены асновы рэгулявання прававой, палітычнай і эканамічнай сістэмы дзяржавы. Асноўны Закон замацоўвае неад'емныя правы чалавека і гарантыі іх рэалізацыі, узаемныя абавязкі грамадзяніна і дзяржавы, парадак фарміравання і функцыянавання органаў улады.


Да гэтага знамянальнага дня калектыў Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музея сабраўся, каб узнавіць у памяці асноўныя гістарычныя вехі стварэння Канстытуцыі: гісторыя яе прыняцця, структура, асноўныя раздзелы і артыкулы, змены і дапаўненні, унесеныя за апошнія гады, гісторыя свята, цікавыя факты.

27