Запрашаем школьнікаў!

Падчас дадатковых зімовых канікул, з 19 па 25 лютага, запрашаем хлопчыкаў і дзяўчынак 1-2 класаў завітаць у музей, каб зрабіць іх адметнымі і запамінальнымі!

Рады прапанаваць юным наведвальнікам цікавыя заняткі і гульні:

  • “Як хлеб да нас на стол прыйшоў”
  • “Фэсцік. Гулянне ў народным стылі”
  • “Знаёмся, я – музей!”
  • “Нізка беларускіх казак”

Апісанні заняткаў (https://bellitmuseum.by/muzejna-pedagagichnyya-zanyatki-u-dzyarzhaunym-muzei-gistoryi-belaruskaj-litaratury/)

Кошт: 3,50 руб. з удзельніка.

Даведкі і запіс: +375 17 363 56 21.

Чакаем юных сяброў па адрасе: г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 13.

122