Квэст «Таямніцы экспазіцый»

Дзень дарэння кніг – свята маладое: існуе з 2012 года, але ўжо паспела абляцець увесь зямны шар і адшукаць сваіх прыхільнікаў і ўдзельнікаў у розных кутках свету і на розных кантынентах.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры па добрай традыцыі далучаецца да адзначэння гэтай цікавай падзеі. Зладзім свята для наведвальнікаў музея разам з нашым даўнім партнёрам ТАА «БЕЛГІПС-ЭКА». Кампанія ўжо напрацягу 8 гадоў ладзіць праект «Кнізе – другое жыццё», за гэты час больш 100 000 кніг атрымалі свой новы шлях і новых гаспадароў. Да міжнароднага дня дарэння кніг таварыства «БЕЛГІПС-ЭКА» перадало ў музей больш за 60 кніг. Менавіта яны стануць святочнымі падарункамі для нашых гасцей. А кніжкам – падорым другое жыццё!

З 14 па 18 лютага Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на квэст “Таямніцы экспазіцый”! Падключыўшы кемлівасць і пільнасць, кожны наведвальнік даведаецца шмат цікавага пра пісьменнікаў і музейныя скарбы. А падарункам за ўдзел у квэсце стануць кнігі ад ТАА «Белгіпс-ЭКА» і сувеніры ад музея.

Час: 14.02 – 18.02, 10.00 – 18.30.

Кошт білетаў: 8 руб./ 1 удзельнік.

Узрост: 12+.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

166