«Я жыву святой надзеяй»

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Беларускі саюз кінематаграфістаў

 

ПРЭС-РЭЛІЗ

 

“Я жыву святой надзеяй”

Прэм’ерны паказ у Беларусі фільма “Хто наступны, летуценнікі?”

і творчая сустрэча з выканаўцам галоўнай ролі –

вядомым артыстам тэатра і кіно Ігарам Пятровым.

 

19 лістапада 2021 года ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца прэм’ерны паказ у Беларусі фільма “Хто наступны, летуценнікі?” і творчая сустрэча з выканаўцам галоўнай ролі – вядомым артыстам тэатра і кіно Ігарам Пятровым.

Фільм Наталлі Вяроўкінай “Хто наступны, летуценнікі?” – уладальнік Прэміі за дабрыню ў мастацтве “На карысць міру” ў намінацыі “Мастацкае кіно. Дэбют”, пераможца фестывалю “Белыя ночы” ў намінацыі “Лепшы дэбют”, уладальнік спецпрыза кінафестывалю “Жураўлі” памяці А. Баталава.

Героі фільма задаюцца пытаннем: што ў жыцці чалавека з’яўляецца самым важным? Напэўна, вера ў свае сілы і моц духу, падтрымка родных і ўзаемнае каханне, дабрыня і ўвага да тых, хто побач.

“Я думаў, што самае страшнае ў жыцці – гэта аварыя, а аказалася, самым страшным быў дзень, калі я згубіў веру ў сябе”, – гэтыя словы галоўнага героя карціны Сяргея Орліка – самая важная яе думка.

Для народнага паэта Беларусі Якуба Коласа дабрыня таксама была не проста словам – любоў да людзей праяўлялася ў канкрэтных учынках: Канстанцін Міхайлавіч клапаціўся не толькі аб родных, але і аб зусім незнаёмых людзях, якім была патрэбна яго дапамога. І нягледзячы на вялікія складанасці і перашкоды, якія з цягам часу ўсё часцей і часцей трапляліся на жыццёвым шляху паэта, ён не губляў веры ў сябе, сілы духа і пачуцця гумару. Падтрымлівала ў цяжкія часіны і каханне да любай жонкі і дзяцей.

На мерапрыемстве “Я жыву святой надзеяй” Ігар Пятроў і харэограф-пастаноўшчык фільма “Хто наступны, летуценнікі?” Марына Філатава раскажуць аб працы над карцінай, успомняць цікавыя выпадкі з творчага жыцця, адкажуць на пытанні гледачоў. Прагучаць музычныя нумары. Пачатак а 15 гадзіне.

Сардэчна запрашаем!

Кантактны тэлефон: (017) 270 17 02

Адрас: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

www.kolasmuseum.by

e-mail: info@kolasmuseum.by

 

Даведка

Ігар Віктаравіч Пятроў нарадзіўся 1 ліпеня 1978 года. В 1995 скончыў музычна-харавую школу. Паралельна вучобе спяваў у хоры пры Белтэлерадыёкампаніі, фольк-тэатры “Госціца”. У 1999 годзе скончыў акцёрскае аддзяленне Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (курс. Л. А. Манаковай). Спяваў у фальклорным гурце “Ліцвіны”, прымаў удзел у музычных фестывалях у Польшчы, Чэхіі, Славакіі і Расіі. З 1999 года – акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы. У 2004 годзе скончыў аддзяленне рэжысуры БДАМ (курс. Р. Баравіка), у 2007 годзе Вышэйшыя рэжысёрскія курсы пры Школе-студыі Маскоўскага мастацкага акадэмічнага тэатра (курс В. Ул. Фокіна), мае ступень магістра тэатральнага мастацтва. Як рэжысёр ставіў спектаклі ў Мінскім Новым драматычным тэатры, Тэатры юнага гледача, Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы, Цэнтры імя У. Мейерхольда (г. Масква). Вядучы радыё і тэлебачання. Выкладчык сцэнічнага руху і біямеханікі.

Мастацкі кіраўнік МГА “Тэатро”.

Сярод кінакарцін з удзелам Ігара Пятрова – “Адваротны бок Луны”, “Паляванне на гаўляйтера”, “Шлях да сэрца мужчыны”, “Сляды апосталаў”, “Фарца”, “Горбатаў: цягнуў, цягне і будзе цягнуць”, “Мухтар. Новы след”, “Акушэрка”, “У сузор’і Стральца”, “Ой, ма-мач-кі!”, “Хто наступны, летуценнікі?” і інш.

779