Выставу Жанны Лукашэні наведалі калегі

Выставу "Рамантыка летуценнасці", якая працуе ў музеі, наведалі калегі Жанны Лукашэні, выкладчыкі Дзіцячай школы мастацтваў. Спачатку паглядзелі ролік, прысвечаны мастачцы, а потым падняліся на другі паверх, дзе знаходзіцца выстава. Мора станоўчых эмоцый, пытанняў, пажаданняў! І шчаслівыя твары людзей, якія сапраўды адчулі радасць і асалоду. Наведвальнікі напісалі цёплыя словы ў кнізе водгукаў музея.

 

650