Новая гульня «Буквіцы Скарынавых кніг»

Часта падчас экскурсій супрацоўнікі задаюць гасцям пытанне: «З чым у вас асацыюецца імя Францыска Скарыны?». І кожны наведвальнік ведае, што Скарына — беларускі першадрукар. Часта гучыць і адказ, што слаўны палачанін упершыню падарыў нам даступную і зразумелую Біблію. Францыск Скарына быў сапраўдным наватарам. Што ж асаблівага было ў выданнях беларускага першадрукара, вы даведаецеся, калі пройдзеце гульню «Буквіцы Скарынавых кніг».

953