Знакамітыя землякі: да дня нараджэння паэткі Алы Нікіпорчык

Знакамітыя землякі: да дня нараджэння Алы Нікіпорчык

Ала Нікіпорчык нарадзілася на Дзятлаўшчыне. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар дзвюх паэтычных кніг “Сляза і малітва” (Мінск: Кнігазбор, 2006) і “Пад бахаўскую такату дажджу” (Мінск: Кнігазбор, 2007). Выступае з вершамі і літаратурна-крытычнымі артыкуламі ў айчынным і замежным друку: у рэспубліканскіх часопісах “Полымя”, “Маладосць”, у газеце “Літаратура і мастацтва”, у польскім “Studia wschodnioslawianskie”, у беластоцкім беларускамоўным часопісе “Тэрмапілы”. Аўтару блізкая духоўнахрысціянская тэматыка, таму яе творы з’яўляліся ў часопісах “Аvе Маrіа” і “Наша вера” (Мінск).

  Ала Нікіпорчык піша і на рускай мове. Вершы друкаваліся ў часопісах “Немига новая литературная” (2008, № 6) і “Нѐман” (2009, № 5). Удзельнічала ў 111 Міжнародным фестывалі рускай паэзіі ў Рэспубліцы Беларусь (г. Брэст), які адбыўся 22 – 23 мая 2009г. Паэтэса жыве і працуе ў г.Гродна.

* * *
нічога не адддаю
нават цьмянай рабінавай гронкі
усѐ аддаю
апроч цьмянай рабінавай гронкі

* * *
хацела увайсці ў тваѐ жыццѐ
- зачынена
- зачынена
- зачынена
у расчыненую пустыню сусвету
вецер б’е
некранутыя дзверы

* * *
забываю цябе
здабываю сябе
ці – страчваю?

* * *
пік вясновага болю
пік нязбытага шчасця
задыхаецца вечнасць
у мяне на губах
хутка
зацвітуць ўсе каштаны
і запаляць
свае белыя свечкі
за ўпамін
нязбытага шчасця
майго

* * *
у гэтым свеце
усѐ – паасобку:
сляза і радасць
душа і цела
жыццѐ і каханне
...квецень садоў
мяне белымі пялѐсткамі
раніць

* * *
час быў толькі часам
пакуль Хрыста не распялі
і пакуль Ён не ўваскрос
тады ва ўлонні часу
нарадзілася
вечнасць

* * *
у горадзе
цалкам закрытым туманам
у час вячэрняга паўзмроку і змроку
о Божа за што мне
гэты світальна-балючы
узыход сонца

* * *
прашу міласці...
а потым
нібы схамянуўшыся
Божа а што я ведаю
пра Тваю міласць?
што я разумею
у Тваѐй міласці?
а можа хадзіць па краю
- паміж жыццѐм і смерцю –
гэта якраз і ѐсць
Твая
міласць?..

* * *
о гэтая няшчадная сляза!
то раптам аціхае музыкай
то аплывае кропелькай воску
са свечкі
майго
жыцця

* * *
вечер твоим именем назван
и память и жизнь
и дождь за окном...
о как я не рада
что весь мир
именем твоим
назвала

* * *
Зима бела,
стихов – ни слова.
Тебя звала –
не буду снова.
Тебя ждала –
все вышли сроки…
Слеза. Зима.
Да снег высокий.

* * *
я открою окно
и буду дышать сумерками
и скрипка Яна Сибелиуса
заглушит мою боль
и скрипка Яна Сибелиуса
усилит мою боль
и уравновесит с жизнью.

792