Падвядзенне вынікаў рэалізацыі міжнароднага праекта «Слово сильнее времени»

2 снежня ў Кемераўскім дзяржаўным універсітэце (Расійская Федэрацыя) адбылося падвядзенне вынікаў рэалізацыі міжнароднага праекта «Слово сильнее времени», у якім прымалі ўдзел студэнты Кемераўскага і Полацкага дзяржаўных універсітэтаў. Ідэю праекта падказала старшы навуковы супрацоўнік Музея баявой славы Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка І.В. Сырэвіч. Яна і стала адным з навуковых куратараў праекта. Па яго выніках была прэзентавана відэакніга па твору Героя Савецкага Саюза М. С. Пруднікава «Домик в лесу». У ёй, былы камандзір партызанскай брыгады "Няўлоўныя" распавёў аб вызваленні партызанамі каля 300 дзяцей з акупаванага гітлераўцамі дзіцячага дома ў вёсцы Быкаўшчына.

830