Да 100-годдзя з дня нараджэння З.М. Тусналобавай-Марчанка

23 лістапада 2020 года спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння адной з самых вядомых жыхарак нашага горада - Героя Савецкага Саюза З.М. Тусналобавай-Марчанка. У гонар гэтай знамянальнай даты ў Полацку будзе праведзены шэраг памятных мерапрыемстваў. Музей баявой славы, для якога гісторыя знакамітай палачанкі з'яўляецца адным з традыцыйных напрамкаў навуковай працы, не застаўся ў баку - яго супрацоўнікі ствараюць выязную выставу, прысвечаную жыццёваму шляху Зінаіды Міхайлаўны. Выстава будзе экспанавацца ў ДУК "Полацкі гарадскі Палац культуры”.

911