Найбольш цікавыя музейныя прадметы. Частка 3. Шахматныя фігуркі

Сябры, працягваем знаёміць Вас з цікавымі экспанатамі нашага музея.

Наваградцы - жыхары летапіснага Наваградка, - ведалі гульню ў шахматы. З дваццаці ўсходнеславянскіх гарадоў часоў Полацкага і Тураўскага княстваў, у якіх знойдзена хаця б адна шахматная фігурка, пятнаццаць знаходзяцца ў межах сучаснай Беларусі. І сярод гэтых 15-і гарадоў вылучаецца Наваградак.

Наваградскія фiгуры належаць да катэгорыi абстрактных шахматных фiгур, што зроблены на арабскі ўзор. Гэтыя шахматныя фігуркі датуюцца 12 - 14 стст.

Прыкладна ў ХІ—XII назіраецца адыход ад усходняга канона - абстрактных форм. Фігурка ставіцца на точаную, амаль як у сучасных шахматах, круглую аснову з кароткай шыйкай, падзеленай кругавым борцікам на два ярусы. Як Вы можаце бачыць, шахматныя фігуркі, прадстаўленыя ў экспазіцыі, як раз маюць такую круглую аснову.

Каб даведацца, чаму ж у Наваградку знайшлі рэчы з арабскіх краін і не толькі, запрашаем усіх наведаць наш музей!

1012