Славутасці ў экспазіцыі Музея беларускага кнігадрукавання

2020 год багаты на юбілеі. Напрыклад, сёлета спаўняецца 490 год з дня нараджэння Сымона Буднага і 480 год з дня нараджэння Васіля Цяпінскага. А гэта тыя людзі, якія стаялі ля вытокаў беларускага кнігадрукавання.

Вядома, менавіта людзі ствараюць гісторыю, у тым ліку і гісторыю кнігі. Дзякуючы таленавітым і дзейным Асобам, якія ў розныя часы працавалі на нашай (і не толькі) зямлі, Музею беларускага кнігадрукавання ёсць аб чым распавядаць сваім наведвальнікам.

Прапануем узгадаць вядомых асоб, аб якіх апавядае экспазіцыя Музея, з нашым займальным і пазнавальным тэстам.

518