Студэнцкая лабараторыя «Сябры музея»

На гістарычным факультэце Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Францыска Скарыны з 2012 года дзейнічае студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «Сябры музея».

Членамі СНДЛ «Сябры музея» з'яўляюцца студэнты гістарычнага факультэта 1-4 курсаў спецыяльнасці "Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны».

Мэты і задачы дзейнасці СНДЛ «Сябры музея» звязаныя з распрацоўкай і ажыццяўленнем разнастайных праектаў, накіраваных на папулярызацыю і актуалізацыю ведаў аб помніках айчыннай і замежнай гісторыка-культурнай спадчыны, развіццё навыкаў прафесійнай дзейнасці па будучай спецыяльнасці, прафарыентацыйную працу.

Дзейнасць СНДЛ ажыццяўляецца праз падрыхтоўку і ажыццяўленне цэлага шэрагу праектаў. Асноўныя вынікі дзейнасці СНДЛ «Сябры музея» звязаныя з ажыццяўленнем праектаў «Гарады і музеі свету вачыма студэнтаў і выкладчыкаў кафедры гісторыі Беларусі», «Мемарыяльны комплекс Алея герояў», «Гомель: з мінулага - ў сучаснасць» (у рамках гарадскога конкурсу «100 ідэй для Беларусі») і інш., у рамках якіх рэгулярна праходзяць мерапрыемствы для студэнтаў і моладзі, якая навучаецца.

СНДЛ «Сябры музея» рэалізуе супрацоўніцтва з музейнымі ўстановамі Гомеля, у рамках якога праводзяцца сустрэчы, семінары, майстар-класы з музейнымі супрацоўнікамі, што мае важнае значэнне для падрыхтоўкі студэнтаў па будучай спецыяльнасці і атрымання навыкаў навукова-даследчай працы.

Члены СНДЛ «Сябры музея» актыўна займаюцца валанцёрскай дзейнасцю, а таксама прымаюць удзел у буйных культурна-асветніцкіх акцыях і мерапрыемствах - Нацыянальны форум "Музеі Беларусі", "Фэст экскурсаводаў", Ноч музеяў, мерапрыемствы да Дня горада і інш.




672